У сівой беларускай даўніне Уладзімір Караткевіч адшукаў і пераказаў сучаснікам шмат драматычных, пранізліва-кранальных гісторый пра каханне, высакароднасць і незнішчальную любоў да жыцця.Галоўны герой «Ладдзі Роспачы» Гервасій Выліваха бавіць час на вясёлых ігрышчах і ў любоўных прыгодах. Ён яшчэ не ведае, хто будзе яго апошняя ў жыцці жанчына, якое будзе яго апошняе каханне і чым завершыцца ягоны шахматны паядынак з пані Смерцю. Фантастыка, містыка, страхі, гумар шыбенікаў – у гэтым творы ўсё, чым вабіць літаратурнае барока.